Фанаты набылі футбольны клюб

Фанаты футбольнага клюбу Ebbsfleet United, зарэгістраваныя на сайце MyFootballClub, скінуліся па 72 даляры і набылі палову акцыяў любімага клюбу. Зараз усе важныя рашэньні ў жыцьці клюба будуць прымацца пры непасрэдным удзеле фанатаў.

­

 

Калі кіраўніцтва якога футбольнага клюба вырашае «прадаць» або «купіць» футбаліста ці зьмяніць трэнэра, фанатам толькі застаецца, што зьмірыцца.

І вось зьявілася выйсьце — днямі сайт MyFootballClub вырашыў набыць футбольны клюб Ebbsfleet United. 20 з 50 тысяч зарэгістраваных фанатаў клюбу вырашылі скінуцца па 35 фунтаў стэрлінгаў (каля 72 даляраў) і выкупіць долю ў клюбе. За 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 1,5 мільёны даляраў) фанаты атрымоўваюць 51% акцыяў.

Фанаты будуць галасаваць па важных для клюба пытаньнях, такіх напрыклад, як зьмена склада каманды або трэнэра.

Цяперашняе кіраўніцтва клюба ўзрадавалася такой магчымасьці і спадзяецца, што дадатковае фінансаваньне палепшыць справы Ebbsfleet United.

Зьдзелка завершыцца праз некалькі тыдняў пасьля выкананьня ўсіх фармальнасьцяў. У будучыні MyFootballClub плянуе цалкам выкупіць Ebbsfleet United.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.