Шварцэнэгер ня лічыць марыхуану наркотыкам
«Марыхуана – гэта не наркотык, а лісьце», - заявіў Арнольд Шварцэнэгер у інтэрвію вядомаму часопісу GQ. Каліфарнійскі губэрнатар лічыць, што калі палітык робіць сваю справу добра, то няма розьніцы, ужываў ён наркотыкі ці не.
Каліфарнійскі губэрнатар заявіў, што ён не ўжываў наркотыкі ў маладосьці, нягледзячы на тое, што гэты факт увайшоў у дакумэнтальную стужку пра ягонае жыцьцё «Pumping Iron» (1977):
«Гэта не наркотык. Гэта лісьце», - запэўніў GQ Шварцэнэгер. «Маім наркотыкам было качаць жалеза, паверце.»
Прэсавы сакратар Шварцэнэгера сказаў потым, што той пажартаваў і ягоныя словы трэба ўспрымаць у кантэксьце:
«Натуральна, губэрнатар разумее, што марыхуана – гэта наркотык», - запэўніў прэс-сакратар.
Часопіс GQ ня першы раз гутарыў з Арнольдам Шварцэнэгерам пра наркотыкі: у сьнежаньскім нумары губэрнатар заявіў, што не асуджае палітыкаў, якія адмаўляюцца адказваць на пытаньне, ці ўжывалі яны калі наркотыкі:
«Што вы хутчэй абярэце? Палітыка, які ўжывае і ня кажа пра тое, але прымае правільныя рашэньне і паляпшае сытуацыю. Або палітыка, які назаве ўсе наркатычныя рэчавы, якія ён прымаў, але пры тым нічога ня зробіць для краіны?»
Гутарка ішла на тле прызнаньня васьмі брытанскіх міністраў ва ўжываньні наркотыкаў па моладасьці.