Выстава Музэю разьбітых сэрцаў дабралася да Бэрліну

Экспазыцыя налічвае больш за 300 прадметаў — сьведак балючых разрываў. Іх падарылі звычайныя людзі, якія хацелі падзяліцца гісторыямі свайго няшчаснага каханьня.

Па просьбе Музэю разьбітых сэрцаў людзі з розных гарадоў прыносілі прадметы, якія асацыяваліся ў іх з разрываў адносінаў. Такім чынам і склалася экспазыцыя выставы Разьбітых сэрцаў.

Упершыню выстава адкрылася ў Харватыі, потым перасунулася ў Босьнію ды Герцагавіну і Славенію, пасьпеўшы сабраць болей за 300 прадметаў – сьведак балючых разрываў.

Бэрлінцы ахвяравалі больш за 30 экспанатаў, сярод іншага – вясельная сукенка і сякера, якой крамсалі мэблю былой пасыі.

«Гэта такая цудоўная і простая ідэя, бо кожны мае да гэтага дачыненьне, - кажа арганізатар выставы ў Бэрліне Званімір Дабровіч. – Усё адкрыта: людзі прыходзяць са сваімі гісторыямі і параўноўваюць іх зь іншымі.»

Удзельнікаў прасілі прынесьці пэўную рэч з кароткім допісам аб значэньні гэтага прадмета, пазначэньнем тэрміну адносінаў і месца жыхарства.

«Нават калі рэчы падаюцца звычайнымі, гісторыі ўсё роўна непадобныя і яны ажыўляюць выставу. Людзям сапраўды падабаецца прыходзіць сюды: да нас трапляюць як парачкі, што гадзінамі разглядаюць экспанаты і ўсьміхаюцца – яны ўпэўнены, што зь імі такога ня здарыцца; так і тыя, хто толькі што парваў са сваім каханым чалавекам і прыйшоў распавесьці сваю гісторыю», - дадае Дабровіч.

Аўтары ідэі арганізацыі такой - харвацкія мастакі Olinka Vistica і Drazen Grubisic, якія вырашылі загоіць раны з дапамогаю крэатыву. Першымі экспанатамі былі іх уласныя рэчы, потым яны заахвоцілі сяброў папаўняць калекцыю.

«Натуральнае жаданьне – зьнішчыць усё, што нагадвае пра адносіны, каб зьменшыць боль. Але мы задумаліся аб выкарыстаньні крэатыўнасьці, каб перамагчы боль і зрабіць для сябе высновы, а таксама ўзгадаць радасьць, якую нам гэтыя прадметы калісьці прыносілі», - кажа Olinka.

Пасьля Бэрліну, выставу ўбачаць у Бялградзе, Скоп'і, Стакгольме. Ёсьць пляны дабрацца і да разьбітых сэрцаў Нью-Ёрку, Токіё і Сан-Паўлу.

Фота з www.mementoimage.com

SlaDa 14:52, 26/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0518 seconds.