У Гомелі судзяць за ненапісаную кантрольную

Супраць студэнткі завочнага факультэта Гомельскага ўнівэрсытэта спажывецкай каапэрацыі заведзеная крымінальная справа па падазрэньні ў ашуканстве.

Як паведаміў апэратыўны супрацоўнік РАУС Савецкага раёну Гомеля Максім Анішчанка, справа была заведзеная 19 кастрычніка пасьля высьвятленьня асобы студэнткі. Дзяўчына 1984 года нараджэньня разьмясьціла ў інтэрнэце абвестку аб напісаньні за ўзнагароду дыплёмных і курсавых працаў.

П словах апэратыўніка, да магчымай ашуканцы зьвярнуўся жыхар Жлобіну, студэнт адной з гомельскіх ВНУ. Ён дамовіўся зь дзяўчынай, што яна напіша кантрольную па эканоміцы за 70 тысяч рублёў. Юнак перадаў грошы і атрымаў кампакт-дыск. Аднак ніякіх файлаў там не апынулася. Зьвярнуўшыся з заяваю ў міліцыю, студэнт пазначыў нумар мабільнага тэлефона дзяўчыны.

«Па гэтым нумары мы высьветлілі прозьвішча студэнткі, зь ейнымі дадзенымі зьвярнуліся ва ўнівэрсытэт каапэрацыі, бо сустрэча пры перадачы пляты і грошаў была назначаная каля ўвахода менавіта ў гэтую ВНУ, - паведаміў М. Анішчанка. – У самой дзеўчыны, як сталася, вельмі нізкая пасьпяховасьць, сярэдні бал па 10-бальнай сыстэме – чатыры. Сваю віну падазроная не прызнае, аднак у міліцыі хапае доказаў ашуканства. Увогуле з падобнай справай мы сутыкаемся ўпершыню.»

Па меркаваньні апэратыўніка, суд прызначыць падазронай «нястрогае пакараньне ў выглядзе штрафу або ўмоўнага тэрміну», бо судзімасьці дзеўчына дагэтуль ня мела.

Паводле «Беларускіх навінаў»

12:40, 26/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0344 seconds.