Прыхільнікі паленьня і іх апанэнты выказваюцца з дапамогай мастацтва

У Брытаніі выпусьцілі кнігі ў форме пакункаў цыгарэт. Гэта адказ крыатыўшчыкаў на забарону паленьня ў грамадзкіх месцах. Але з дапамогай мастацкіх сродках можна паленьне не толькі рэклямаваць, але і зь ім змагацца. Шалёныя ідэі дапамагаюць змагарам падмацоўваць свае перакананьні.

Брытанская крэатыўная група Tank пачала выпускаць міні-кніжкі ў вокладцы, якая нагадвае пачак цыгарэт. Гэтую ідэя – адказ на забарону паленьня ў грамадзкіх месцах, уведзены на пачатку ліпеня 2007 года.

На думку вытворцаў, нішто не перашкодзіць залежным ад нікаціну ангельцам выказаць свой грамадзянскі пратэст на забарону паленьня і падтрымаць вытворцу, набыўшы нестандартны кніжны прадукт. Навінка разьлічана на багему і эстэтаў: у кнігах сабрана толькі клясыка. У «тытунёвую» сэрыю ўвайшлі творы Джозафа Конрада, Эрнэста Хэмінгуэя, Франса Кафкі, Рэд’ярда Кіплінга, Роберта Люіса Стывэнсана і Льва Талстога.

тэлефон у выглядзе пакунка цыгарэтаў

Іншы падыход у тытёнавай прамоцыі ў аднаго з кітайскіх вытворцаў, які выпусьціў мабільны тэлефон у выглядзе пакунка цыгарэтаў. Мабільны тэлефон аздоблены ў стылі маркі цыгарэтаў Marlboro. У ім ёсьць нават месца для захоўваньня 7 цыгарэтаў, а прадаецца ён ў камплекце з цыгарэтамі і запальнічкай.

Chen Wenqin, дарэчы таксама кітаец, на паленьне глядзіць зь іншага боку. У сваім мастацкім творы - шкляной паштоўцы з 10000 нявыпаленых цыгарэт - ён дэманструе пагрозу для здароўя.

Дарэчы, на Алімпійскіх гульнях 2008, якія пройдуць у Кітаі, аргкамітэт плянуе абмежаваць прастору для тых, хто паліць, і прапанаваць паліць толькі ў спэцыяльна вызначаных месцах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0787 seconds.