Іран: Benetton шпіёніць праз этыкеткі на адзеньні

Газэта «Iran» абвінаваціла кампанію Benetton у шпіянажы праз этыкеткі на адзеньні. Гэта ня першы выпад у бок аднаго з самых вядомых у сьвеце вытворцаў адзеньня.

Раней у парлямэнце Ірану казалі пра «некарэктную з мусульманскага пункту гледжаньня моду», а зараз у газэце «Iran», якая належыць дзяржаўнай TV-кампаніі, зьявілася дасье на вэнэцыянскую групу. У артыкуле паведамляецца:

«Многія вырабы, якія былі прададзеныя Benetton, мелі чыпы, якія зьбіралі інфармацыю і перадавалі яе на цэнтральны пункт збору дадзеных.Футболкі і нагавіцы зьяўляюцца інструмэнтамі шпіянажу. У чыпах выкарыстоўваецца тэхналёгія Rfid, праз якую інфармацыя перадаецца з дапамогаю радыёхваляў.»

Насамрэч, раней кампанія заяўляла аб пераходзе на Rfid (Radio Frequency Identification) – сыстэму кантролю за працаю крамаў. Але адмовілася ад гэтага рашэньня з-за высокага кошту. Rfid выкарыстоўваецца па ўсім сьвеце ў крамах, у бібліятэках, у пашпартах, праязных, у жывёлагадоўлі і іншых сфэрах і аб’ектах. Таму наўрад ці гэтую тэхналёгію можна лічыць «д'яблавай зброяй» супраць Ісламскай Рэспублікі Іран.

Газэта «Iran» падкантрольна Махмуду Ахмадынэджаду, а ліцэнзію кампаніі Benetton выдаў ягоны супраціўнік – мэр Тэгерану Мохамад Бакер Калібафа. Так што палітычная барацьба часам прымае вельмі нечаканыя формы.

SlaDa 14:58, 17/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.