Шукаюцца маладыя назіральнікі

Ты шмат чуў пра беларускія выбары: грамадзяне збянтэжаныя, палітыкі спрачаюцца, навіны супярэчлівыя. Ты не ведаеш, чаму верыць і навошта табе здаліся гэтыя выбары, бо ты ўвогуле апалітычны чалавек? Але табе не ўсё роўна, якія помнікі зносяцца і дзе будуюцца паркі, ці па якіх дарогах ездзіць, дзе паркаваць свой ровар і аўто. Як і ўсе нармальныя людзі, ты проста хочаш, каб тваё штодзённае жыццё было камфортным. Дык чаму б гэтаму не паспрыяць? 

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» пачынае набор назіральнікаў за выбарамі дэпутатаў ў мясцовыя Саветы Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года. Паводле Канстытуцыі, кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, мае права быць назіральнікам за выбарамі любога ўзроўню. Гэта не проста карысная дзейнасць і спосаб праявіць сваю грамадзянскую адказнасць, але і магчымасць паўдзельнічаць у захапляльным працэсе, адчуць драйв ад назірання, пабачыць на ўласныя вочы, як праходзяць розныя этапы выбарчага працэсу, аб якіх ходзіць столькі разнастайных чутак.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» не падтрымлівае аніякія палітычныя партыі. Мэта праекта – даць магчымасць як мага большай колькасці звычайных грамадзян знутры зірнуць на дзень галасавання і зразумець, як павінны выглядаць выбары.

Стаць назіральнікам можа кожны: і той, у каго ўжо ёсць адпаведны досвед, і той, для каго гэта будзе ўпершыню. Дэдлайн: 7 сакавіка. Запоўніць анкету.

13:09, 13/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0589 seconds.