U2 пабудуе самы высокі ў Ірляндыі хмарачос

Кожны музычны гурт марыць аб уласнай студыі. Такія сусьветныя зоркі як U2 дакладна могуць сабе гэта дазволіць. Але Бона і кампанія вырашылі пайсьці яшчэ далей – і пабудаваць самы высокі хмарачос у Дубліне, дзе, апроч іншага, і будзе мясьціцца студыя гуказапісу.

Свой хмарачос музыкі бачаць у форме паловы яйка, а сам будынак стане сапраўдным дыямэнтам у партфоліё нерухомасьці кансорцыюма, які ўзначальваюць музыкі U2.

Праект ацэньваецца ў 140 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Бона, як сумленны чалавек, уключыў у плян забудовы 34 сацыяльныя кватэры, якія зможа дазволіць сабе просты сьмяротны. Таксама ў хмарачосе будзе пяцізоркавы гатэль і апартамэнты клясы люкс.

Можна будзе палюбавацца відамі Дубліну з адмысловай пляцоўкі. А будавацца хмарачос будзе адпаведна апошніх тэндэнцыяў энэргазьберажэньня.

Будоўля распачнецца ў наступным годзе, а прыме першых наведвальнікаў вежа U2 у 2011.

Цікава, калі нашыя музыкі змогуць дазволіць сабе такія амбіцыйныя праекты?

SlaDa 17:08, 15/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.