Вызначаны самы студэнцкі рэгіён Эўразьвяза
Такім рэгіёнам стала сталіца Чэхіі. У Празе на 100 жыхароў узросту 20-24 гады прыпадае 150 студэнтаў. Яшчэ ў 7-мі мясцовасьцях Эўрапейскага зьвязу стварылася падобная сытуацыя, калі агульная колькасьць студэнтаў большая за колькасьць моладзі студэнцкага ўзросту.
Такія лічбы паведаміла ў пятніцу Эўрапейскае статыстычнае бюро Eurostat па выніках дасьледаваньня дадзеных за 2004 год.
У 8-мі рэгіёнах Эўропы адносіны атрымаліся большыя за 100%, паколькі статыстыка ахоплівае ўсіх навучэнцаў розных узроставых груп.
Другім горадам з самай шчыльнай канцэнтрацыяй студэнтаў па выніках дасьледаваньня стала Вена з лічбай 126 студэнтаў. Трэцяе месца заняў Брусэль з 120 студэнтамі на 100 жыхароў горада ўзросту 20-24 гады.
Каментары праз FACEBOOK