У Віцебску скралі стыпэндыі для першакурсьнікаў
У Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны былі скрадзеныя стыпэндыі для першакурсьнікаў. Cума ў 70 мільёнаў беларускіх рублёў захоўвалася ў наяўным выглядзе, бо ў студэнтаў першага курсу яшчэ няма плястыкавых картак.
У самой Акадэміі ня моцна жадаюць камэнтаваць здарэньне. Як паведамілі Generation.by у прыёмнай рэктара, гэта ўжо пяты выпадак крадзяжу па горадзе Віцебску і справай зараз займаецца міліцыя. Што тычыцца першакурсьнікаў, то нас запэўнілі, што свае грошы будучыя вэтэрынары ўжо атрымліваюць.
Раней «Звязда» паведаміла, што сума ў 70 мільёнаў беларускіх рублёў была выкрадзеная падчас абедзеннага перапынку з касы галоўнага корпусу Акадэміі. Злачынца здолеў адчыніць мэталёвыя дзьверы з двума замкамі і ўзламаць сэйф.
Каментары праз FACEBOOK