У Магілёўскім унівэрсытэце змагаюцца з паленьнем

У Магілёве падводзяць сумныя вынікі агітацыйнай кампаніі супраць паленьня. І цукеркі студэнтам раздаюць, і акцыі ладзяць, а вынікаў няшмат. З паленьнем у магілёўскім унівэрсытэце імя А. Куляшова будуць разьбірацца больш жорстка.

«Па жніўні ў нас мінус пяць адсоткаў па нараджальнасьці і плюс 2,2 па сьмяротнасьці. Таму пляскаць у ладкі рана,» – цытуе словы намесьніка магілёўскага аблвыканкама Анатоля Глаза bulletinonline.org са спасылкай на «Магілёўскі далягляд».

Аўтар лічыць, што больш шчыльна змагацца з паленьнем будуць менавіта ў магілёўскім унівэрсытэце, бо большую ягоную частку складаюць дзяўчаты. Маўляў, асноўнай масай палільшчыкаў зьяўляюцца дзяўчаты, бо хлопцы збольшага вучацца на факультэце фізвыхаваньня і сочаць за здароўем.

Якія дакладна будуць меры прымацца ва ўнівэрсытэце, пакуль невядома. У горадзе ва ўсю ідзе кампанія супраць паленьня ў межах Фэстывалю здаровага ладу жыцьця. У навучальных установах будуць мяняць цыгарэты на цукеркі «Цюнс». Закуплена ажно 500 кіляграмаў мятных «цюнсаў» – заадно і прафіляктыку грыпу правядуць. А ў горадзе ідзе акцыя «Уведай сябе сам». У гандлёвых цэнтрах і аптэках можна хутка і бясплатна праверыць свой ціск, узровень глюкозы ў крыві і інш.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1146 seconds.