Атрымаць працу ў Нямеччыне стане лягчэй

Урад ФРГ адобрыў у сераду законапраект, які аблягчае доступ замежных выпускнікоў ВНУ Нямеччыны на мясцовы рынак працы.

Зь першага лістапада плянуецца адмяніць правіла, згодна якому малады замежны спэцыяліст можа атрымаць цікавае для яго працоўнае месца толькі ў выпадку, калі на тое месца не прэтэндуе грамадзянін ФРГ.

Акрамя таго, новы закон адчыніць свабодны доступ на рынак працы Нямеччыны інжынэрам — адмыслоўцам у машынабудоўлі, будоўлі аўтамабіляў і электратэхніцы — з усходнеэўрапейскіх краінаў, якія ўступілі ў Эўразьвяз.

Недахоп кваліфікаваных кадраў каштуе эканоміцы Нямеччыны адзін адсотак ВУП у год. Калі сыходзіць з гэтай лічбы, то ў бягучым годзе страты складуць 20 мільярдаў эўра.

Асабліва не хапае інжынэраў, адмыслоўцаў у інфарматыцы і прыродазнаўчых навуках. Гэта можа стаць чыньнікам запаволеньня эканамічнага росту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.