Калодзішчы: атрымай шакалядку за пакунак сьмецьця
Тым часам, як глябальны экалягічны апакаліпсіс набліжаецца, падрасло пакаленьне беларускіх «зялёных». Ня могуць яны больш глядзець, як мардуюць іх плянэту, забруджваюць ваду і лес. У гэтую суботу, 22 верасьня а 13:00, валянтэрамі распачнецца акцыя па прыбіраньню сьмецьця ў лесе ў Калодзішчах.
Студэнты вырашылі не чакаць, калі да Беларусі дойдзе Грынпіс Інтэрнэйшнл, а лепей самім прыбраць. Дарэчы, Грынпіс і не дойдзе пакуль да Беларусі, таму што гэтая арганізацыя жыве ва ўсім свеце за кошт падаткаплацельшчыкаў, што ў нас, зразумела, зараз не магчыма.
Але ёсьць магчымасьць добра «падэтасамае» шакалядкамі, якія будуць раздавацца ў абмен на сьмецьце. Адзін пакунак сьмецьця – адна плітка шакаляду. А для самых-самых падрыхтавана нешта іншае.
Праезд на месца акцыі
Ад мэтро «Усходу» кожныя 10 хвілін ходзіць аўтобус № 269. Але калі складана будзе знайсьці дарогу, тэлефануйце на нумар 319-29-99.