Моладзь і ідэалёгія ў Наваполацку
13 жніўня ў Наваполацку адбыўся трэці па ліку моладзевы дыскусійны клюб, арганізатарамі якога выступілі НДА г. Наваполацка, такія як: гісторыка-культурны клюб “Княжыч”, ГАКАІ “Усяслаў Чарадзей”, Наваполацкая суполка ЗБС. У паседжаньні клюбу прынялі ўдзел 19 маладых навапалачан і палачан. Тэмай клюба былі абраныя палітычныя ідэалёгіі: іх гісторыя, сучаснасьць, супярэчнасьці і блізкія пастановы.
Тэма была абрана не выпадкова. На папярэдніх паседжаньнях клюба моладзь праявіла зацікаўленасьць у праблеме ідэалёгіі ў краіне.
Найбольшая дыскусія ўзьнікла паміж прадстаўнікамі мясцовай анархісцкай суполкі і юнакамі, якія даводзілі перавагу традыцыйных грамадзкіх каштоўнасьцяў. Па выніках клюба было вырашана правесьці на працягу бліжэйшых двух месяцаў некалькі акцыяў, накіраваных на актывізацыю маладых гараджан.
Тэмай наступнага дыскусійнага клюба, які мусіць адбыцца ў бліжэйшы час, пазначана "Эўрапейскі зьвяз і НАТА: за і супраць".