У былым будынку Нацыянальнай бібліятэкі зноў будзе бібліятэка - Прэзыдэнцкая

Падчас будоўлі стагодзьдзя – Нацыянальнай бібліятэкі – многія цікавіліся, што будзе са старым будынкам. І вось сёньня стала вядома, што моцна свой імідж пабудова 1932 ня зьменіць – там зноў будзе бібліятэка, толькі ўжо Прэзыдэнцкая.

Як паведамляюць «Беларускія навіны» са спасылкай на БелаПАН, на прэс-канфэрэнцыі 11 верасьня, прысьвечанай 85-м угодкам НББ, намесьнік міністра культуры Валерый Гедройц сказаў, што лёс старога будынку будзе вырашацца ў Кіраўніцтве справамі прэзыдэнта.

Будынак 1932 па праекце беларускага архітэктара Георгія Лаўрова на  вуліцы Чырвонаармейскай зьяўляецца архітэктурным помнікам канструктывізму. Міністэрства культуры ўносілі свае прапановы па выкарыстаньні будынку пасьля пераезду Нацыянальнай бібліятэкі ў «дыямэнт». Але гэтыя прапановы не былі ўлічаныя. Што за прапановы – не канкрэтызуецца.

Але БелаПАН стала вядома, што ў былым будынку НББ плянуецца разьмесьціць Прэзыдэнцкую бібліятэку, што зараз знаходзіцца ў Доме ўраду.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.