У Livejournal зарэгістравана ўжо больш за 20000 беларусаў

У сэрвісе онлайн-дзёньнікаў Livejournal днямі колькасьць карыстальнікаў, што пазначылі сваю краіну як Belarus, перабольшыла 20000. Такім чынам, са сьнежня мінулага году, калі Беларусь ўвайшла ў TOP-15 краінаў, дзе папулярны LJ, колькасьць беларускіх акаўнтаў павялічылася амаль на 5 тысячаў.

­

Цяпер паводле колькасьці карыстальнікаў Livejournal сярод іншых краінаў Беларусь знаходзіцца на 13-ым месцы.

Традыцыйна ня ўсе карыстальнікі пазначаюць ў наладках сапраўдную інфармацыю пра сваю радзіму. Часам беларусы пазначаюць Кубу, Габон альбо іншую краіну з экзатычнай для нас назвай. Тым ня меней, да лічбаў гэтай статыстыкі можна ставіцца сур’ёзна. Паколькі для жыхароў некаторых краінаў назва Belarus таксама можа падацца экзатычнай, то колькасьць “аматараў экзотыкі” ўраўнаважваецца.

Вядома ж, з 20 тыс. блогаў Livejournal зь Беларусі ня ўсе зьяўляюцца актыўнымі, і ня ўсе належаць розным людзям. Але, калі Беларусь у колькасьці сапраўды жывых дзёньнікаў адпавядае агульнай статыстыцы актыўных карыстальнікаў Livejournal (каля 10%), можна сьцьвярджаць, што ў нашай краіне прыблізна 2 тыс. людзей рэгулярна вядуць свой блог у LJ.

vojur 15:58, 11/09/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2442 seconds.