Беларусы ўвайшлі ў TOP-15 карыстальнікаў Livejournal

Колькасьць зарэгістраваных карыстальнікаў сэрвісу блогаў Livejournal з нашай краіны набліжаецца да 15 тысячаў. Беларусь па гэтым паказчыку ўвайшла ў сьпіс 15-ці самых папулярных краінаў, дзе карыстаюцца LJ.  

Livejournal

Дакладная лічба дзёньнікаў, у якіх пазначанае месца жыхарства Belarus зараз складае 14736. Ня гледзячы на традыцыю некаторых карыстальнікаў LJ пазначаць месам жыхарства экзатычныя для нас краіны кшталту Gabon і г.д., можна казаць, што гэта лічба прыблізна адпавядае рэальнасьці. Паколькі для жыхароў некаторых краінаў назва Belarus таксама можа падацца экзатычнай, то колькасьць “аматараў экзотыкі” верагодна атрымліваецца ўраўнаважанай.

Сярод нашых суседзяў сэрвіс LJ набыў таксама вялікую папулярнасьць у Расеі, якая па колькасьці зарэгістраваных дзёньнікаў займае зараз другое месца пасьля ЗША, і ў Украіне, якая ідзе на шостым месцы. У Польшчы і балтыйскіх краінах “жывы журнал” не здабыў такой вялікай папулярнасьці, гэтыя краіны не ўваходзяць у сьпіс 15-ці. 

Сярод 15 тысячаў заведзеных беларускіх блогаў у LJ далёка ня ўсе зьяўляюцца актыўнымі. Шмат карыстальнікаў рэгіструюцца толькі дзеля магчымасьці дадаваць аўтарызаваныя камэнтары, альбо каб пісаць у папулярныя суполкі. 

Калі Беларусь у колькасьці сапраўды жывых дзёньнікаў адпавядае агульнай статыстыцы актыўных карыстальнікаў Livejournal (каля 10%), можна сьцьвярджаць, што ў нашай краіне прыблізна каля 1,5 тыс. людзей рэгулярна вядуць свой блог у LJ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3482 seconds.