Пажар у інтэрнаце БДУ №10
11 cакавіка каля 20:40 здарыўся выбух цэнтральнага разьмеркавальнага шчытка ў інтэрнаце БДУ №10. У будынку цалкам адключылася электрычнасьць, бо пайшла гарэць праводка. Дым ахапіў большасьць пабудовы. Па пакуль непацьверджанай інфармацыі, былі пашкоджаныя і базавыя станцыі мабільных апэратараў, што разьмяшчаюцца ў гэтым будынку.
Пасьля ўсе жыхары "дзесяткі" былі накіраваныя ў суседні трэці інтэрнат, дзе прабылі дзесьці да 12 гадзінаў ночы. Студэнтаў пусьцілі назад у свой інтэрнат пераночыць, а на наступны дзень распусьцілі па дамох, адмяніўшы заняткі прынамсі на тыдзень да таго часу, пакуль не адчыняць інтэрнат. Хоць дзеля таго, каб аднавіць паступленьне электрычнасьці ў будынак дастаткова пары дзён.
Цікавы факт: за дзень да здарэньня ўсе інтэрнаты, што месцяцца на філіяле БДУ ў Гаі, інспэктаваў дырэктар студэнцкага гарадку ўнівэрсытэту Бычкоўскі.
Каментары праз FACEBOOK