Фотаконкурс: у аб'ектыве Лошыцкі парк
На 5 верасьня ў галерэі NOVA заплянавана адкрыцьцё новай тэматычнай выставы, прысьвечанай Лошыцкаму парку – гістарычнай каштоўнасьці Менску, улюблёнаму месцу гараджан, пляцоўцы разнастайных фолькавых фэстаў.
Аматары і прафэсіяналы запрашаюцца да ўдзелу ў выставе. З дапамогай фотамастацтва арганізатары і аўтары скажуць сваё слова ў абарону самабытнасьці і ўнікальнасьці Лошыцкага парку, вобраз якога пакрысе зьмяняецца.
Да ўдзелу ў выставе прымаюцца толькі сучасныя фотаздымкі Лошыцы, датаваныя апошнімі двума гадамі. Здымкі мусяць быць надрукаваныя ў выставачным фармаце, з назовам працы і поўнай інфармацыяй (прозьвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон, мэйл, паштовая адрэса) пра аўтара на адваротным баку.
Працы прымаюцца з 20 па 31 жніўня па адрэсе галерэі NOVA – В.Харужай 16 (Купалаўская бібліятэка), пакой 11.
Папярэдне дамовіцца з куратарам выставы па тэлефоне 6368629 або праз e-mail: nova_gallery@ yahoo.com
Да 31 жніўня ў галерэі NOVA доўжыцца фотавыстава «Мой Менск».
Фота: Юра Сідун