VIP-канцэрт Андрэя Краўчанкі

25 жніўня ў менскім клюбе-казыно «Міленіюм» адбудзецца VIP-канцэрт «Sounds From The District» культавага беларускага рок-музыканта Андрэя Краўчанкі (экс- «Why Not»). Разам зь ім на сцэну выйдуць вядомыя гітарысты Раман Арлоў («J:Mors»), Піт Паўлаў («Pete Paff», «N.R.M.»), Андрэй Маркуц (экс- «Neo»), а таксама клявішнік Канстантын Гарачы і бубнач Кірыл Шаванда.

Андрэй Краўчанка (экс- «Why Not») добра знаёмы аматарам беларускага року са стажам. Пік ягонай актыўнасьці на радзіме прыйшоўся на сярэдзіну 90-х, пасьля чаго ён пераехаў у Вашынгтон, ЗША. Таму менская публіка не збалаваная ягонымі канцэртамі. Затое кожны выступ на Беларусі – істотная падзея для знатакоў якаснай музыкі.

Гэтым разам – сьвежая праграма ў выкананьні вядомых і разам з тым нашых, беларускіх, артыстаў. Вечар абяцае быць прыемным і для музыкаў, і для гледачоў. Тым больш, што праходзіць ён будзе ў межах сэрыі VIP-канцэртаў для праграмы беларускага MTV «Паўакустыка» у фармаце MTV Unplugged.

дарэчы, Піт Паўлаў, які выйдзе на сцэну разам з Андрэем Краўчанка, ужо браў удзел у праекце «Паўакустыка» разам з Pete Paff.

25 жніўня, клюб-казыно «Міленіюм», уваход з 20.30

Тэлефон для даведак +375 29 638 78 96

Паводле прэс-рэлізу

SlaDa 12:52, 21/08/2007
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.