Бутэлька самага дарагога піва каштуе тысячу даляраў

Калі выбіраеце, якое піва набыць - не эканомце на якасьці. Бо кошт - катэгорыя адносная. Тры самых дарагіх піўных брэнда - ад тысячы да пяцідзесяці даляраў.

­

Колькі грошаў вы гатовы заплаціць за якаснае піва? Што б вы ні адказалі, наўрад ці гэта будзе сума ў тысячу (!) даляраў за бутэльку. Менавіта столькі каштуе самае дарагое піва Vielle Bon Secours, якім можна пачаставацца толькі ў лёнданскім бары Bierdrome. З улікам выдаткаў на пералёт у Лёндан, выпіць куфлік гэтага піва становіцца проста нерэальным для нашага брата.

На другім месцы Samuel Adams' Utopias бровара Boston Beer Company, бутэлька якога каштуе ў дзесяць разоў меней – 100 даляраў. Дарэчы, сама бутэлька масянжовая і сымбалізуе сабой старажытныя масянжовыя катлы, у якіх піва варылася сотні год таму. Другое па кошце, гэта піва, аднак, першае ў сьвеце па моцнасьці – ажно 25 адсоткаў алкаголю. Больш таго, 12-гадовая вытрымка забясьпечвае непаўторны арамат і багаты смак. Гэтага піва вырабляецца ўсяго 8 000 бутэлек у год.

Рэцэпт піва, якое займае трэцяе месца, быў знойдзены археолягамі Кэмбрыджа ў Эгіпце, у храме Ніфірціці. Tutankhamen Brew – так назвалі піва – выраблялася ў бровары, пабудаваным яшчэ бацькам Тутанхамона. Таму ня дзіўна, што зробленае па старажытных рэцэптах піва каштуе 52 даляры за бутэльку. Яго вытворчасьць таксама абмежавана і кожная бутэлька нумаруецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.