У Skype не магчыма зайсьці сёньня ва ўсім сьвеце
Многія карыстальнікі папулярнага VoIP-сэрвісу Skype па ўсім сьвеце сёньня 16 жніўня ня могуць увайсьці ў свой акаўнт. Кампанія выбачалася перад карыстальнікамі і паабяцала выправіць праблему ў бліжэйшыя гадзіны.
Аднак на працягу дня стала вядома, што непаладкі паўсталі ў праграмным забесьпячэньні і іх вырашэньне зойме 12-24 гадзіны.
Пакуль праблема застаецца, трэба ўсё адно пакінуць праграму ўключанай. Калі ўсё выправяць, вы будзеце залагіненыя, раяць у афіцыйны блогу Skype.
Каментары праз FACEBOOK