Skype шукае таленты ў Беларусі

Каманда Skype прыедзе ў Мінск, каб шукаць таленавітых супрацоўнікаў. Кампаніі, якая з’яўляецца часткаю Microsoft, патрабуецца каля 100 супрацоўнікаў у офісы па ўсім свеце.

Skype шукае супрацоўнікаў па ўсім свеце, і цяпер ўвага кампаніі аказалася прыкаванай да Беларусі. У канцы месяца прадстаўнікі кампаніі прыедуць у Мінск, каб знайсці таленавітых беларускіх спецыялістаў, зацікаўленых у працы ў кампаніі.

«Як частка Microsoft, мы шукаем сотні людзей для працы ў нашых еўрапейскіх інжынерных цэнтрах, а таксама актыўна развіваемся ў ЗША», — кажа Ційт Паананен, кіраўнік Skype у Эстоніі. Новыя беларускія супрацоўнікі далучацца да чатырох беларусаў, што ўжо працуюць на Skype у Празе.

У Мінску і Брэсце ўжо працуюць каля 40 беларусаў, што ствараюць аднаго з канкурэнтаў Skype — праграму пад назовам Viber. Некаторыя выданні называюць праграму «знішчальнікам Skype».

Сустрэча з прадстаўнікамі Skype адбудзецца ў 19:00, 28 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (вул. Петруся Броўкі, 6). Мерапрыемства адбудзецца ў межах тусоўкі стартапераў Garage48, якое правядуць з 1 па 3 сакавіка ў БДУІР пры дапамозе Skype.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.