Болей 500 маладых спэцыялістаў пачнуць працу ў менскіх школах

Сярэдні ўзрост сталічнага настаўніка – 47 год, але болей дзьвюх тысяч пэдагогаў ужо ў пэнсійным узросьце.

Сёлета ў горадзе ёсьць вакансіі настаўнікаў фізыкі і матэматыкі, паведамляе агенцтва «Минск-новости». Таксама патрэбныя выхавальнікі дашкольных установаў, майстры вытворчага навучаньня ў сыстэме прафэсійна-тэхнічнай адукацыі. А вось філёлягам уладкавацца на працу ў Менску нашмат складаней.

Ня лішнім будзе сказаць, што застацца на працу ў Менску для большасьці выпускнікоў ВНУ зьяўляецца мараю, тым больш ва ўмовах існаваньня прымусовага разьмеркаваньня на працу.

Старшыня Камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Ўладзімір Шчэрба тлумачыць сытуацыю зь вялікай колькасьцю менскіх настаўнікаў пэнсійнага ўзросту:

«Мы скарачаем колькасьць пэнсіянэраў, але паступова, бо сярод іх нямала спэцыялістаў вельмі высокага ўзроўню.»

Фота: gymn192.minsk.edu.by­

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.