У ВНУ Беларусі плянуецца прыняць на навучаньне на ўмовах аплаты больш за 53 тыс. абітурыентаў

У ВНУ другогой плыні 9 жніўня быў апошні дзень залічэньня на платную форму навучаньня. Усяго больш за 53 т­ыс. абітурыентаў плянуецца прыняць на навучаньне на ўмовах аплаты ў ВНУ Беларусі.

Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўленьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі рэспублікі Юрый Міксюк.

Многія прыёмныя камісіі закрыліся пазьней за вызначаны тэрмін, паколькі а 18 гадзіне ў навучальных установах яшчэ знаходзіліся абітурыенты, якія падавалі заявы.

Начальнік упраўленьня сказаў, што заплянаваныя лічбы прыёму ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасьці на ўмовах аплаты складалі на дзённае аддзяленьне - 19,5 тыс. першакурсьнікаў, на завочнае і вячэрняе - 25 тыс. студэнтаў. У ВНУ прыватнай формы ўласнасьці плянавалася прыняць больш за 9 тыс. студэнтаў. Асноўная форма навучаньня ў гэтых навучальных установах - платная.

«Колькі абітурыентаў выказалі жаданьне вучыцца на ўмовах аплаты, стане вядома некалькі пазьней, - адзначыў суразмоўца. - Але ўжо можна дакладна сказаць, што прахадныя балы і на платныя аддзяленьні ў гэтым годзе ўзраслі ў параўнаньні з 2006.»

Дарэчы, адзначыў Юрый Міксюк далей, дагамовы са студэнтамі-платнікамі будуць заключацца ў тым парадку, у якім вызначыла гэту працэдуру ВНУ.

Прыём на атрыманьне вышэйшай адукацыі ажыцьцяўляюць 43 дзяржаўныя і 10 прыватных ВНУ больш як па 350 спэцыяльнасьцях і 1 тыс. спэцыялізацый.

Паводле БЕЛТА

16:24, 10/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0064 seconds.