У Эстоніі зьявілася «Канстытуцыйнае піва»

9 жніўня эстонцкі бровар A. Le Coq сумесна зь Міністэрств­ам юстыцыі запусьціў новы піўны брэнд - «Канстытуцыйны пілснэр». Гэта стала адным зь мерапрыемстваў у межах кампаніі «Зробім Канстытуцыю бліжэй да народу», прысьвечанай 15-м угодкам Канстытуцыі.

Учора на прылаўках эстонскіх крамаў зьявілася сьветлае піва Põhiseaduse PilsnerКанстытуцыйны пілснэр»), вытворчасьці A. Le Coq, ідэя стварэньня якога зьявілася ў супрацоўніцтве зь Міністэрствам юстыцыі.

«Нашая мэта – належна адзначыць 15-я ўгодкі Канстытуцыі, і адначасова наблізіць яе да людзей», - заявіў кіраўнік A. Le Coq Тармо Нооп.

Міністэрства не патраціла ані капейкі на распрацоўку новага гатунку піва ад тартускага заводу, як паведаміла прэс-служба міністэрства.

Міністар юстыцыі Эстоніі Рэйн Ланг паведаміў, што запуск піва з «дзяржаўным» назовам стаў адным з угодкавых мерапрыемстваў і праектаў, якія закліканыя зрабіць Канстытуцыю бліжэй да народа.

«Чакаем усіх 7 верасьня а 19.00 на Тоомемягі ў Тарту, дзе адбудзецца вялікае сьвята з нагоды ўгодак Канстытуцыі. Відавочна, «Канстытуцыйны пілснэр» дасягнуў мэты – нарэшце Канстытуцыя прыцягнула ўвагу народу і прэсы», - сказаў сп-р Ланг.

Паказальна, што ў жыхароў Эстоніі ёсьць праблемы як зь веданьнем Канстытуцыі, так і з залішнім ужываньнем алкаголя моладзьдзю.

Выкарыстаньне зьвязанага з дзяржаўныя інстытуцыямі назову не зьяўляецца новым крокам з боку тартускага піўзаводу. Некалькі год таму лідэр піўнога рынку  Saku пачаў выпуск Presidendi PilsnerПрэзыдэнцкага пілснэра»).

Паводле Postimees, фота: sloleht.ee

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0621 seconds.