Квіток на цягнік можна замовіць праз інтэрнэт

Кошт броні квітка праз інтэрнэт каштуе 1190 рублёў за кожны квіток і 20 тысячаў за іх дастаўку. Такая магчымасьць існуе ўжо два месяцы, але дзейнічае пакуль толькі ў Менску.

Як паведамляе сайт Менгарвыканкама, за два месяцы працы новаўвядзеньня болей 8000 чалавек скарысталіся такой паслугай. А ў пэрспэктыве абяцаюць, што і жыхары абласных гарадоў змогуць замаўляць чыгуначныя квіткі праз інтэрнэт.

Для замаўленьня квітка на ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя кірункі патрэбна толькі запоўніць форму са сваім кантактным мэйлам.

Але варта памятаць, што квіток можна замовіць ад 3 да 45 сутак да адпраўленьня цягніка.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.