Аўтамабіль на пальчыкавых батарэйках б'е рэкорды

Японскі студэнт сканструяваў аўтамабіль, які працуе ад звычайных пальчыкавых батарэек. Усяго 192 штукі - і рэкордная хуткасьць 122 кілямэтры ў гадзіну.

У суботу, 4 жніўня, студэнт японскага ўнівэрсытэту Такашы Судо (Takashi Sudo) паставіў сусьветны рэкорд, разагнаўшыся да 122 км/г на аўтамабілі, які сілкуецца звычайнымі пальчыкавымі батарэйкамі! У сярэднім, на кілямэтровай дыстанцыі аўтамабіль разьвівае хуткасьць 105,95 км/г.

Для машыны вагой 38 кг спатрэбілася 192 АА батарэйкі. Пры разгоне аўтамабіля прысутнічалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса. Аўтамабіль Судо не адзіны на пальчыкавых батэрэйках, але такая хуткасьць дасягнута ўпершыню.

Сканструктаваны Такашы Судо аўтамабіль стаў неблагой рэклямай для буйнога вытворцы батарэяк Matsushita Electric Industrial, вядомага нам як Panasonic.

Шчолачныя батарэйкі Oxyride «жывуць» у паўтары разы даўжэй. Гэта, канешне, добра для разьвіцьця высокіх хуткасьцяў, але шкодна для навакольля, бо вырабляюцца яны зь цяжкіх таксычных мэталаў. Зараз увесь сьвет пераходзіць на акумулятарныя батарэйкі. Вытворцы аднаразовых батарэек імкнуцца прыцягнуць увагу да сваёй прадукцыі праз ўдзел у падобных праектах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1577 seconds.