Конкурс у БДУ сёлета вышэй за мінулы год, але ніжэй за 2005

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 4 жніўня завершыліся ўступныя іспыты. У гэтым годзе конкурс абітурыентаў істотна вырас і склаў у цэлым па ўнівэрсытэце 3,21 чалавека на месца, для параўнаньня ў 2006 годзе ён быў у сярэднім 2,5, у 2005 - 3,94, а ў 2004 годзе - 4,21 чалавека на месца.

Плянавыя лічбы прыёму на дзённую бюджэтную форму навучаньня сёлета складаюць 1810 чалавек, на завочную бюджэтную форму навучаньня - 435; на ваенны факультэт - 60.

Залічэньне студэнтаў на бюджэтнае дзённае навучаньне ўжо завяршылася 6 жніўня, а на завочнае бюджэтнае скончыцца 8 жніўня, на платнае навучаньне - 11 жніўня.

Самы высокі конкурс у БДУ зноў зафіксаваны на гуманітарным факультэце на спэцыяльнасьці «дызайн (кірунак камунікатыўны дызайн)»  - 14,8 ч/м.

Стабільна высокім застаецца конкурс на факультэце міжнародных адносін: «міжнародныя адносіны» - 10,2 ч/м,  «міжнароднае права» - 11 чалавек на месца.

Сярод абітурыентаў унівэрсытэта 134 пераможца міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. Сямі абітурыентам, пераможцам міжнародных алімпіяд школьнікаў па матэматыцы і фізыцы, ужо ўручаныя студэнцкія білеты факультэтаў прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізыкі і электронікі, фізычнага факультэта.

Сярэдні бал атэстата ў абітурыентаў склаў - 8,22. Профільныя іспыты ва унівэрсытэце, уключаючы творчыя конкурсы, здавалі 3989 абітурыентаў.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, сярод спэцыяльнасьцяў, для паступленьня на якія патрабавалася 3 сэртыфікаты, самы высокі прахадны бал зафіксаваны на спэцыяльнасьці «сусьветная эканоміка» - 363. Наступнымі ў гэтым сьпісе ідуць «міжнародныя адносіны» - 356, «мэнэджмэнт у сфэры міжнароднага турызму» - 355.

На 40 балаў у параўнаньні з мінулым годам падняўся прахадны бал на спэцыяльнасьцях «правазнаўства» і «эканамічнае права».

Уні Вера 10:15, 07/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.