Чатыры пытаньні ў экзамэнацыйных білетах - прамовы Лукашэнкі

Цяпер для асьпірантаў Акадэміі кіраваньня выступы Лукашэнкі на зьездах БРСМ ці перад Нацыянальным сходам – гэта навука.

­

«Наша Ніва» публікуе прыклады пытаньняў з дапаможніка для паступаючых.

Вось прыклады экзамэнацыйных пытаньняў з «Справочного пособия для поступающих в аспирантуру» (Аўт. склад. В.Н.Крыўцоў, Л.Ф.Мядзьведзева. — Менск: Акадэмія кіраваньня пры презыдэнту Рэспублікі Беларусь, 2006. — 96 с.). Адкрыем сьпіс для спэцыяльнасьці 23.00.01 «Тэорыя палітыкі, гісторыя і мэтадалёгія палітычнае навукі» (с. 70 72):

  • Пытаньне №28 — «Недзяржаўныя інстытуты ў палітычнай сыстэме. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пятым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі 20.09.2005».
  • Пытаньне № 32 — «Грамадзкія аб’яднаньні і рухі. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на 39 м зьезьде БРСМ 23.09.2005»
  • Пытаньне № 58 — «Месца Рэспублікі Беларусь у зьменлівай палітычнай структуры сьвету. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на 60 й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН 15.09.2005»
  • Пытаньне № 60. — «Пасланьне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь (2006)»

Ведаць прэзыдэнцкую мудрасьць павінны і будучыя асьпіранты іншых спэцыяльнасьцяў, што маюць нейкае дачыненьне да паліталёгіі, а ў экзамэнацыйных пытаньнях для іх прысутнічаюць гэтыя самыя ці падобныя пытаньні. У сьпісах літаратуры да пытаньняў таксама поўна ідэалягічных крыніцаў. Цікава, праўда, што ў экзамэнацыйных пытаньнях згадваюцца толькі чатыры згаданыя прамовы.

Відаць, яны, на думку ўкладальнікаў, носяць унівэрсальны і вечны характар. Паводле выступу прэзыдэнта на Генасамблеі ААН, трэба разглядаць ня толькі месца Беларусі ў сьвеце, але і выкарыстоўваць для разгляду такіх, напрыклад, пытаньняў, як «Проблемы глобализации и различные аспекты этого процесса», а таксама «Глобальные проблемы современности. Сущность и критерии выделения» (у абодвух выпадках другая частка пытаньня — гэта згаданы выступ).

Сыстэматычнасьці вывучэньне творчасьці прэзыдэнта ня мае — выкарыстоўваюцца толькі чатыры выступы, дый тое тры зь іх падазрона блізкія па часе адзін да аднаго.

Падрабязьней: Наша Ніва

20:25, 06/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.