Брытанскі студэнт зрабіў аўтамабіль з 5000 бляшанак піва
5000 піўных бляшанак хапіла студэнту Джэку Кірбі, каб сваімі рукамі зрабіць зь іх копію машыны сваёй мары. Але перад тым трэба было гэтае піва выпіць. За такія неверагодныя намаганьні бровар Budweiser падарыў Джэку сапраўдны Mustang 1965 году.
Калі моцна марыш аб чымсьці, то абавязкова атрымаеш. Але ў большасьці выпадкаў трэба прыкласьці неверагодныя намаганьні. Напрыклад, каб атрымаць машыну сваёй мары, Джэк Кірбі не шкадаваў ныркоў. Тры гады спатрэбілася студэнту факультэту дызайна Хэртфордшырскага ўнівэрсытэту (Hertfordshire, Англія), каб выпіць 4000 бляшанкі піва. Сам Джэк сьцьвярджае, што выпіваў па 4 бляшанкі за дзень. Ды яшчэ і добрыя людзі падкідвалі яму пустую і нікому не патрэбную тару.
Па словах самога Джэка:
«Гэта была цяжкая праца і я заслужыў парачку бутэлек піва, каб адсьвяткаваць»
А сьвята ж падвоенае: ня толькі зьяўленьне на сьвет бляшаначнага шэдэўра, а таксама зьяўленьне ў Джэка сапраўднага Мустанга 1965 году. Менавіта пра такую машыну марыў Кірбі, калі ўбачыў, што бровар Budweiser (які кліча сябе «піўным каралём») абвясьціў конкурс Budbucks.
Натуральна, што пераможцам стаў менавіта Джэк Кірбі. Усяго месяц спатрэбіўся для таго, каб сабраць з назапашаных бляшанак копію Мустанга.
Фота з Mustangevolution.com