Створана машына вымярэньня шчасьця

Колькі людзей знаёмыя з такім станам, калі хочацца чагосьці добрага і радаснага, але ня ведаеш чаго менавіта, а хочацца вельмі. Асабліва гэта тычыцца жанчынаў. І вось галяндзкія вучоныя сварылі машыну, якая вымярае ступень шчасьця чалавека па выразе ягонага твару. Зараз будзе вельмі лёгка вызначыць, што ж на самой справе прыносіць нам радасьць.

Тэо Жэвэрс і Ніку Сэбэ, вядомыя сваёй працай над таямніцай усьмешкі Моны Лізы, стварылі сыстэму распазнаваньня твару, якая вымярае ўзровень шчасьця. Вучоныя працуючы на мультынацыянальную карпарацыю Unilever, склалі альгарытм: спачатку адсочваюцца рысы твару, фіксуюцца, потым яны пераводзяцца ў відэа фармат, ну і напрыканцы 3D выявы дапамагаюць адсочваць ступень задаволенасьці чалавека.

Працуе сыстэма або не, стала вядома пасьля тэставаньня жаночай рэакцыі на пяць розных прадуктаў: ванільнае марозіва, чакаляд, зерневыя батончыкі, ёгурт і яблыкі. Зразумела, што большасьць жанчынаў радавалася марозіву і чакаляду. А апошнія прадукты нават выклікалі сумныя рэакцыі ў 28 адсоткаў жанчын.

Кампанія Unilever плянуе выкарыстоўваць сыстэму пры стварэньні новых прадуктаў, напрыклад, нізкакалярыйнага марозіва. У той жа час, камэрцыйная вэрсія сыстэмы будзе запушчана ў жніўні. У гэты ж час запрацуе сайт, на якім штодзённа будзе аналізавацца тысяча здымкаў карыстальнікаў.

SlaDa 11:00, 19/07/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.