PuchiPuchi: цацка для аматараў пупырышак

Японская кампанія Bandai выпусьціла новую цацку, якую ахрысьцілі самым непатрэбным гаджэтам. Але, насамрэч, PuchiPuchi - сапраўднае выратаваньне для тых, хто любіць лопаць пупырышкі абгортачнай поліэтыленавай плёнкі.

­

Колькі людзей у сьвеце з заміраньнем сэрца чакаюць дастаўкі далікатных рэчаў, перасоўваньне якіх патрабуе адмысловага пакунку. І справа тут не ў жаданьні хутчэй атрымаць новы тэлевізар або дарагі парцалянавы сэрвіз. Уся соль у гэтым самым адмысловым пакунку – плёнцы з пупырышкамі. Колькі людзей штохвіліну самазабыўна лопаюць іх, лопаюць, лопаюць... Але рана ці позна пупырышкі скончваюцца і такая пустэча ў душы, нібыта згубіў штосьці дарагое.

Каб не замаўляць па сто разоў даражэзную прадукцыю толькі дзеля здабыцьця пупырышкавай плёнкі, проста набудзьце новую цацку ад Bandai. Адзін ­толькі сайт гэтай кампаніі прынясе вам масу задавальненьня. А пра цацку PuchiPuchi і казаць няма чаго! Гэта – сапраўднае выратаваньне для пупырышкаманаў!

 

PuchiPuchi ужо ахрысьцілі самым непатрэбным гаджэтам. Хаця гэта, хутчэй за ўсё, прошукі вытворцаў пупырышкавай плёнкі: баяцца канкурэнцыі. Бо маленькая PuchiPuchi зьмяшчае ўсяго 8 пупырышкаў, яле яны неўміручыя! Яны адраджаюцца зноўку і зноўку, і можна гадзінамі лопаць і лопаць... А каб зусім не ўпасьці ў нірвану, прадугледжаны сюрпрыз: кожная сотая пупырышка выдае нечаканы гук. Гэта, згадзіцеся, вяртае да жыцьця. Але не надоўга.

Зразумела, PuchiPuchi ня знойдзеш у беларускіх крамах. Тым больш, што задавальненьне ня з танных - 59 даляраў за пяць штук. Таму для тых, хто не ўяўляе свайго жыцьця без пупырышак, у Сеціве існуюць он-лайн вэрсіі. Канешне, пачуцьці не такія вострыя, але ўсё роўна прыемна. Have fun :)

SlaDa 16:20, 04/07/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0556 seconds.