Беларусы размалююць вінілавыя цацкі для дарослых дзяцей

З0 верасьня ў Менску адбудзецца адкрыцьцё ўнікальнай выставы Vinyl Toys Show сусьветна вядомых вінілавых цацак. На выставе будзе аб’яўлены конкурс на Лепшы беларускі дызайн вінілавых цацак.


Адкрыцьцё выставы пройдзе 30 верасьня ў 19.00 у мастацкай галерэі «Беларт» на К.Маркса 4.

Urban Vinyl — гэта дзіўныя фігуркі, якія не прызначаныя для дзіцячых гульняў. Гэта прадмет культу для тых, хто ўсё яшчэ кідалт — дарослае дзіця. Urban Vinyl прыдумляюць дызайнэры з сусьветнымі імёнамі, а на свой густ расьпісваюць ўсе ахвотныя. Іх дораць лепшым сябрам ці ўпрыгожваюць інтэр’ер. Таму фігуркі Urban Vinyl сталі сапраўдным прадметам калекцыянаваньня.

Нарэшце хваля вініламаніі дакацілася да Беларусі ў выглядзе ўнікальнай выставы-конкурса.

На двухдзённых выставах Vinyl Toys Show, якія будуць праходзіць у Менску, Віцебску і Гомелі, вы ўбачыце гатовыя цацкі, якія размалявалі маладыя беларускія дызайнэры і ілюстратары. Вялікая частка гэтых цацак была размаляваная па матывах электроннай кнігі Zeroes Heroes, якую пішуць чытачы сайта http://zeroes.34mag.net. Zeroes Heroes — гэта людзі, падзеі, факты і артэфакты 2000-х гадоў. Усё і ўсе тыя, хто «зрабілі» наша юнацтва і маладосьць: ад onliner.by да БАТЭ; ад жж да свінячага грыпу; ад «Тяни-Толкай» да «зеркалок».

Асаблівасьць выставы Vinyl Toys Show у тым, што любы ахвочы можа размаляваць свой «вініл» і прыняць удзел у конкурсе на Лепшы беларускі дызайн вінілавых цацак. Пераможцу конкурсу вызначаць наведвальнікі партала TUT.BY. Імя пераможцы будзе абвешчана 31 кастрычніка ў Галерэі Ў.

11:30, 28/09/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1044 seconds.