Масква і Беларусь сябруюць у сфэры адукацыі

Міністэрства адукацыі Беларусі і Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава заключылі ў пятніцу дамову аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакумантам паставілі міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў і рэктар МДУ Віктар Садаўнічы.

У адпаведнасьці з дамовай, Беларусь і МДУ будуць праводзіць сумесную падрыхтоўку спэцыялістаў, абменьвацца студэнтамі, асьпірантамі і выкладчыкамі. Акрамя таго, абодва бакі плянуюць ажыцьцяўляць сумесныя навуковыя дасьледваньні і навукова-мэтадычную працу.

Аляксандар Радзькоў таксама сустрэўся ў Маскве зь міністрам адукацыі Расеі Ўладзімірам Філіпавым. Падчас перамоваў абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з стварэньнем адзінай адукацыйнай прасторы дзьвух краінаў.

РИА "Новости"

00:00, 23/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.