Першую студэнцкую вёску ў Менску абяцаюць пабудаваць за год

Чуткі пра будаўніцтва зьяўляліся то тут, то там. А ўчора дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла пра месца і тэрміны будаўніцтва студэнцкай вёскі ў Менску.

Мяркуецца, што дзевяць студэнцкіх інтэрнатаў, адміністрацыйны корпус з падземнай аўтамабільнай стаянкай, інтэрнат для асьпірантаў, культурна-забаўляльны цэнтар і гасьцініца разьмесьцяцца недалёка ад мэдунівэрсытэта.

Першая студэнцкая вёска ў Менску па плянах мусіць быць гатовая прыняць жыхароў у 2009 годзе. А пачатак будоўлі заплянаваны на наступны год. Такім чынам, студэнцкая вёска будзе пабудаваная за адзін год.

Як паведамляе Першы канал (відэарэпартаж), праект ужо прайшоў узгадненьне ў Камітэце архітэктуры і стане першым на прасторах СНД. У студэнцкай вёсцы будзе жыць болей 9 тысяч студэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.