Google выступіў супраць цэнзуры, бо яна перашкаджае эканоміцы

Буйнейшы пашукавік просіць разглядаць цэнзуру ў Сеціве як міжнародныя гандлёвыя бар’еры, такія ж самыя, як, прыкладам, тарыфы. Гэта ўплывае на якасьць аказаньня паслугаў кампаніяй Google, стварае рэальную пагрозу рэклямаарыентаванай мадэлі кампаніі, таму яна і прапаноўвае разглядаць цэнзуру не як палітычнае, а як эканамічнае пытаньне.

Google адзначае рост цэнзураваньня інтэрнэту з боку  ўрадаў, асабліва краінаў Азіі й Бліжняга Ўсходу. Карпарацыя Google зазвычай абыякава ставіцца да спраў палітычных, але цяпер зьвярнулася за дапамогай палітыкаў.

«Цэнзура – гэта галоўная перашкода, зь якой мы сутыкаемся», - кажа Эндру МакЛафлін, мэнэджэр па сувязях з грамадзкасьцю й урадам.

У Гандлёвым прадстаўніцтве ЗША заявілі, што ўмяшаюцца ў справу, калі цэнзура стварае рэальныя перашкоды дзейнасьці Google.

Абаронцы правоў чалавека згодныя з пазыцыяй Google, але ў той жа час наракаюць, што кампанія і сама падтрымлівае цэнзарныя рэжымы, напрыклад, Кітая. З вэрсіі пашукавіка ў гэтай краіне папросту выдаленыя некаторыя сайты. Google апраўдваецца, што толькі дзякуючы такому «супрацоўніцтву» з урадам, кітайскія карыстальнікі маюць доступ да пашукавіка.

Згодна дасьледаваньню OpenNet Initiative, з 41 разгледжаных краінаў у 25 урад кантраляваў інфармацыю ў Сеціве. Асабліва гэтым злоўжываюць у Кітаі, Саудаўскай Аравіі, Індыі, Тайлянд, В’етнам. Гэта неверагодна высокі паказчык: яшчэ ў 2002 такіх краінаў было дзьве-тры!

Цікавые вынікі атрымала арганізацыя «Рэпартэры без межаў». Са спасылак, якія выдае кітайская вэрсія - Google.cn -  83 %  адлюстроўваюць пазыцыю ўраду. У MSN.cn гэты паказчык роўны 78 %, у Yahoo.cn – 97 %. А вось на Google.com толькі 28 % спасылак праходзяць цэнзуру.

Google разам з іншымі кампаніямі такімі як Yahoo Inc і Microsoft, распрацоўвае прынцыпы рэагаваньня на цэнзуру з боку ўрадаў, а таксама на парушэньне правоў чалавека ў тых краінах, дзе кампаніі вядуць сваю дзейнасьць.

SlaDa 18:11, 25/06/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0677 seconds.