У Горадні замест квасу з бочкі прадавалі піва

Прадавачка тры гадзіны разьлівала піва замест квасу, пакуль адна гарадзенская сям’я, дзеці якой набылі напой, не патлумачыла сытуацыю. ­

Пра гэты выпадак паведаміла газэта «Вячэрні Гродна».

Як высьветлілася, гэта быў ня жарт, а памылка на заводзе.

Цікава, што пакупнікі, якія набывалі «квас» з гэтай бочкі на працягу трох гадзінаў, ні на што ня скардзіліся. Але калі сама прадавачка паспрабавала напой, ля прылаўку зьявіўся надпіс «Кваса нет».

tarka 12:05, 20/06/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 1.2025 seconds.