Уладзівасток: 27 студэнтаў атруціліся

27 студэнтаў Уладзівастоцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта эканомікі і сэрвіса трапілі ў чацьвер у лякарню ў сувязі з успышкай кішэчнай інфекцыі, як паведамляе РІА "Новости".

Стан большасьці зь іх дактары ацэньваюць як лёгкае, у некалькіх чалавекаў - сярэдняй цяжкасьці.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай масавага атручваньня магла стаць няякасная пітная вада.

Усе пацярпелыя студэнты жывуць у адным інтэрнаце. Зараз там працуюць спэцыялісты гарадзкога Дзяржсанэпідэмнагляду. Да 24 лютага ў унівэрсытэце аб'яўлены карантын.

kipryda 09:20, 20/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0048 seconds.