«Другі прыход» у Магілёве

Усім чытаць. Магілёўскія арганізатары 2-3 чэрвеня рыхтуюць для народа сэйшн, які ўжо атрымаў назву «Другі Прыход». Экшн плянуецца не лякальнага ўзроўню. Вы спытаеце чаму? Таму што гэта будзе грандыёзнае сьвята аматараў мотатэхнікі і рок-музыкі.

Адбудзецца зьлёт байкераў, а які зьлёт байкераў без файнага рок-канцэрта. Запрошаны рок-гурты з розных гуртоў Беларусі. Месца правядзеньня: маляўнічае возера ў Магілёўскай вобласьці. Дакладна пакуль што не называецца (ў мэтах кансьпірацыі ;), але сачыце за інфой на prihod2.com.

У праграме: NRM, Разгром (Барысаў), Scrim (Гомель), Сердце Дурака (Магілёў), Без Нот (Магілёў), Kost (Магілёў), 3t.on (Магілёў), Глюкі (Магілёў).

Як Вы зразумелі, хэдлайнэрамі будзе NRM, які адыграе 2-хгадзінную праграму (пэўна з песьнямі з новага альбома). Цікава будзе паназіраць за «Глюкамі» (якія мінулай зімой зажглі «Рок-каранацыю» і выпусьцілі альбом, але так і засталіся загадкай для сталічных слухачоў).

Калі Вы хочаце паехаць зь Менску разам, зьвяртайцеся за квіткамі па тэл. +375292555083.

Кошт для Менску – 20 тыс. (для астатніх – 25 тыс.) Плянуецца цэнтралізаваны выезд на мікрааўтобусах.

Дэм Лі 13:40, 24/05/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0525 seconds.