Маеш веды? Маеш рацыю!
23 траўня стартавала інтэрнэт-віктарына «ВЕДАпартацыя» - гульня, зладжаная для абітурыентаў 2007 года Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам і Эўрапейскім радыё для Беларусі.
10 пераможцаў паедуць у Вільню знаёміцца з ЭГУ.
Тэматыка пытаньняў, прапанавых абітурыентам, даволі шырокая – гісторыя Беларусі, філязофія эканоміка, Эўрапейская інтэграцыя, культура.
10 удзельнікаў гульні, якія пакажуць найлепшыя вынікі пасьля 12 выпрабаваньняў, будуць запрошаныя ў Вільню на чэрвеньскі Дзень адчыненых дзьвярэй ЭГУ.
Каментары праз FACEBOOK