«Серебряная свадьба» на чамаданах!

27 траўня ў Night Star фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» ладзіць паўтарыгадзіннае дзейства пад назовам «Канцэрт на чамаданах», пасьля чаго – ваколсьветка з канцэртамі ў розных гарадах Зямлі.

Тэма чамадана, як прадмета дарожнага і качавога, заўжды была блізкая творчасьці бэнда. А ў гэтым канцэрце прадстаўленьне адбудзецца ў літаральным сэнсе – на чамаданах.

У хуткім часе пасьля гэтага выступа, «Серебряная свадьба» накіроўваецца ў ваколсьветнае падарожжа, у час якога за 90 летніх дзён музыкі дадуць канцэрты ва ўсіх знакавых гарадах зямнога шару.

Для гурта «Канцэрт на чамаданах» – гэта першы сольны клюбны канцэрт такога маштабу. Сюрпрызы і цуды, ужо вядомыя пэрсанажы і новыя сьпевы – усё гэта чакае 27 траўня ў 19:00 у менскім клюбе Night Star па адрасу вул. Сьвярдлова, 2.

Квіткі: 10 тыс. папярэдне (кожны шосты – бясплатна!), 15 тыс. – на ўваходзе.
Кантакт: 8 029 2783216.

Bo Promo 13:00, 22/05/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1627 seconds.