ЭГУ абвяшчае прыём студэнтаў на праграмы завочнага навучаньня
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт абвяшчае пачатак прыёму студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм. ЭГУ дае беларусам шырокія магчымасьці атрыманьня базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі і дыплём эўрапейскага узроўню. Унівэрсытэт запрашае абітурыентаў на Дзень адчыненых дзьвярэй, які адбудзецца ў Вільні 26 траўня.
Сёлета прапанаваныя праграмы завочнага навучаньня маюць шэраг новых перавагаў:
- пашырэньне геаграфіі набору і інтэрнацыяналізацыя студэнцкага корпусу шляхам прыцягненьня студэнтаў з Расеі, Украіны, Польшчы і краін Балтыйскага рэгіёну;
- пашырэньне шэрагу прапанаваных дысцыплінаў;
- навучаньне па індывідуальным пляне ў залежнасьці ад загружанасьці і узроўню падрыхтоўкі.
ЭГУ працягвае эўрапейскую традыцыю клясычнай гуманітарнай адукацыі, фармуючы ў студэнтаў навыкі крытычнага, крэатыўнага мысьленьня і адкрытасьць да інавацыяў. Студэнты і выпускнікі ЭГУ маюць шырокія пэрспэктывы самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафэсійнай і грамадзкай сфэрах, а таксама магчымасьць удзелу ў міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-дасьледчых праектах (канфэрэнцыях, летніх моўных школах, сэмінарах і інш.). Ва унівэрсытэце працуюць вядучыя беларускія і замежныя выкладчыкі. Па заканчэньні бакаляўрскіх праграм выпускнікі унівэрсытэта маюць магчымасьць працягнуць адукацыю ў магістратуры ЭГУ і іншых эўрапейскіх ВНУ.
Адукацыя ЭГУ дае унікальныя магчымасьці атрыманьня цэлага шэрагу спэцыяльнасьцяў, запатрабаваных на беларускім і эўрапейскім рынках працы, і прапануе навучаньне па наступных праграмах:
- Міжнароднае права
- Візуальны дызайн і мэдыі
- Візуальныя і культурныя дасьледаваньні
- Масавыя камунікацыі і журналістыка
- Культурная спадчына і турызм
- Паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні
- Тэорыі і практыкі сучаснага мастацтва
- Сацыяльная і палітычная філязофія
- Беларусістыка: гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія
Асаблівасьцямі навучаньня ў ЭГУ зьяўляюцца: выкарыстаньне ў навучальным працэсе найноўшых інфармацыйных тэхналёгій; гнуткі графік навучаньня і магчымасьць камбінаваць вучобу з працай; спалучэньне працы ў групе і індывідуальнай працы з выкладчыкам.
Пры паступленьні на завочныя праграмы ЕГУ:
- залічэньне адбываецца без уступных іспытаў, адпаведна – без стрэсу для абітурыентаў і іх бацькоў;
- заявы на паступленьне прымаюцца па электроннай пошце;
- улічваюцца пройдзеныя ў іншых ВНУ дысцыпліны і скарачаецца тэрмін навучаньня (да двух-трох гадоў);
- падаецца поўны пакет суправаджальных паслугаў: візавая падтрымка, дапамога ў падборы недарагога жыльля на час сэсіі і інш.;
- найлепшым студэнтам выдаецца бясплатная гадавая літоўская віза;
- дзённыя сэсіі праводзяцца ў Вільне.
ЭГУ – гэта ўнікальная магчымасьць атрымаць эўрапейскую адукацыю, не выяжджаючы зь Беларусі, на рускай і беларускай мове. ЭГУ - гэтая эўрапейская адукацыя па беларускіх коштах.