Шатляндзкія студэнты вынайшлі «адчувальныя» мабільнікі

Новыя мабільнікі ня робяць галасавых выклікаў, не адпраўляюць sms.

«Нашай мэтай было выйсьці за межы асацыяльных мабільнікаў, якімі зараз перапоўнены сьвет, і навучыцца камунікаваць на іншым, новым узроўні», - кажа Sarah McMichael, студэнтка Дандзійскага ўнівэрсытэта, якая распрацоўвала адну з мадэляў.

Кожны з шасьці «мабільнікаў», як іх называюць самі распрацоўшчыкі, валодае пэўнай унікальнай якасьцю.

Так, Aware апранаецца на шыю і выклікае нязначныя пашчыпваньні на скуры ўладальніка, калі побач праходзіць яго сваяк ці знаёмы. Мадэль Hive пры зьяўленьні ў памяшканьні такога ж «мабільніка» заміргае рознакаляровымі сьветадыёдамі. А ўладальнікі Boom Tube здолеюць разам ствараць музыку.

З кожнай з мадэляў ідзе свой софт, з дапамогай якога праз кампутар можна рэдагаваць фрэнд-ліст.

Многія кампаніі задумваюцца над стварэньнем мабільных тэлефонаў зь нестандартнымі магчымасьцямі. Рынак ёсьць рынак. Да прыкладу, ужо можна набыць тэлефон з пахам.

tarka 14:30, 16/05/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.