Вам зь якім пахам тэлефон?

Sony Ericsson выпусціла тэлефон, які пахне. Цяпер мабілку можна ня толькі пачуць, але і панюхаць.

Мадэль Sony Ericsson SO703i была распрацаваная сумесна з найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніяй Японіі NTT Docomo. У апараце ёсьць адмысловы слот, куды ўстаўляюцца араматызаваныя пласьцінкі.

У продажы маюцца 11 розных "адценьняў" паху. Сярод іх найбольшай папулярнасьцю карыстаецца яблыкавы водар. Акрамя таго, у корпусе тэлефона выкарыстоўваюцца незвычайныя сакавітыя колеры.

Нажаль, пакуль гэтая мадэль прадстаўленая толькі на японскім рынку. 

Сапраўднай рэвалюцыяй стане, калі мабільная сувязь дасягне такога ўзроўню, каб перадаваць ня толькі гукі, а яшчэ й пах. Тады жаданьне паехаць на выходныя да бацькоў будзе толькі большым, калі праз слухаўку пачуеш ня толькі родны голас, але й прыемны пах дранікаў ці бульбы са смажаным мясам…

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.