БДЭУ у новым навучальным годзе пачне навучаньне па шасьці новых спэцыяльнасьцях
У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце ў новым навучальным годзе пачнецца навучаньне па шасьці новых спэцыялізацыях. Гэта "Эканоміка прыродакарыстаньня", "Фондавы рынак", "Фінансы і кантроль у сфэры мытнай дзейнасьці", "Банкаўскі ўлік, аналіз і аўдыт на транспарце", "Міжнародны маркетынг" і "Лагістыка".
Набор абітурыентаў на іх будзе ажыцьцяўляцца ўжо ў гэтым годзе, расказаў карэспандэнту БЕЛТА першы прарэктар ВНУ прафэсар Віктар Садоўскі.
Паводле словаў першага прарэктара, зьмены ў навучальным пляне ВНУ адбываюцца з улікам патрэбаў прадпрыемстваў. Кожнае зь іх падае ў БДЭУ заяўкі на неабходную колькасьць маладых спэцыялістаў адпаведнага профілю. Усяго ва універсітэце 11 вучэбных факультэтаў, набор вядзецца па 14 спецыяльнасцях і 39 спецыялізацыях.
Паводле БелТА.
Каментары праз FACEBOOK