21-мэтровы балён у выглядзе голага мужчыны лётае над Міланам
Паветраная скульптура інсталяваная польскім мастаком Паўлам Альтхамерам. Арт-праект называецца «Адзін з многіх» і сымбалізуе далікатнасьць чалавечай істоты.
Балён у выглядзе партрэта самога мастака лётае над паркам Сэмпіонэ з панядзелка.
А адна з чытачак The Times адзначыла, што скульптура аголенага мужчыны – «ня самае горшае, што ёй даводзілася бачыць у гэтым парку», маючы на ўвазе дурную славу парка як месца збору наркаманаў. Арганізатары ж інсталяцыі спадзяюцца, што выстава дапаможа палепшыць рэпутацыю парка сярод міланцаў.
З панядзелка на незвычайную скульптуру прыйшлі паглядзець больш за 3 тысячы чалавек.
Каментары праз FACEBOOK