У Празе зварылі бульбяное піва

Калі вы думалі, што піва варыцца ў асноўным з ячменнага соладу, то вельмі памыляліся. Яго аказваецца можна варыць нават з такой стратэгічнай для Беларусі сыравіны як бульба. Толькі вось беларусы пакуль да гэтага не дадумаліся, таму іх і апярэдзілі чэхі, якія зрэшты і так славяцца сваім півам.

Чэская Інфармацыйная Агенцыя паведамляе, што у Празе зьявілася бульбяное піва, якое ўпершыню маглі пакаштаваць наведвальнікі Броварскага клюбу Карлін. Бровар Вацлаў Патэшыл, саўладальнік фірмы Піва Прага, якая і валодае рэстарацыяй зварыў 20 літраў піва на спробу.

Бульбяное піва атрымліваюць у выніку павярховага закісаньня і вытрымкі пры нізкіх тэмпэратурах. Палову засыпкі складае бульба, астатняе ячменны солад, які звычайна і ўжываюць для вырабу піва. Для першай варкі спатрэбілася дванаццаць кіляграмаў бульбы і чатыры кіляграмы ячменнага соладу. Далейшы працэс параўнальны з вырабам звычайнага моцнага піва. Квасіцца піва каля тыдня, а пасьля  тры тыдні вытрымліваецца ў бочках. Адмысловы залаты напой быў звараны ў маленькім бровары адразу ў рэстаўрацыі Карлін.

«Гэта ня ёсьць нейкім адмыслова араматычным півам. Звычайны спажывец нават не зразумее, што п’е нешта незвычайнае. Але першым наведвальнікам бульбяное піва вельмі спадабалася»,- адзначыў адзін з супрацоўнікаў рэстарацыі.

Само піва нефільтраванае, адпавядае адзінаццаціградуснаму і зьмяшчае 4,6 адсодкаў алькаголю.

Бровар Вацлаў Патэшыл адзначыў, што яны хацелі б паспрабаваць зварыць піва з усіх сыравінаў, якія зьмяшчаюць у сабе крухмал. У мінулым, напрыклад, яны ўжо выкарыстоўвалі хлеб. У Чэхіі ўжо доўгі час існуе цікаваць да розных адмысловых гатункаў піва, якія зазвычай можна пакаштаваць у маленькіх броварах і рэстарацыях, што месьцяцца пры іх.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0053 seconds.