Дыстанцыйныя эўра-дыплёмы ў Баранавіцкім унівэрсытэце

У Баранавічах будзе адчынены цэнтар дыстанцыйнага навучаньня. Ён будзе працаваць у межах дамовы аб супрацоўніцтве падпісанай Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэтам, Міжнародным эканоміка-гуманітарным унівэрсытэтам з Роўна (Украіна) і Кракаўскай вышэйшай школай з Польшчы.

Па словах прарэктара па навуковай працы Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Валера Таруца у выніку супрацоўніцтва ў студэнтаў БарДУ зьявіцца магчымасьць атрымаць два дыплёма аб вышэйшай адукацыі – дыплём аб заканчэньні беларускай ВНУ і дыплём, які дзейнічае ў краінах Эўразьвяза.

Плянуецца, што выкладаць у цэнтры дыстанцыйнага навучаньня будуць прафэсары эўрапейскіх унівэрсытэтаў па шырокім спэктры спэцыяльнасьцяў: пэдагогіка, псыхалёгія, эканоміка і юрыспрудэнцыя

У межах гэтай праграмы заплянаваны таксама абмен студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ, якія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, а таксама правядзеньне Дня культуры Беларусі ў Кракаве ў сакавіку наступнага года.

Праграма дыстанцыйнага навучаньня пачне дзейнічаць ужо сёлета ў верасьні - з пачаткам новага навучальнага года.

Уні Вера 11:48, 09/04/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.