Студэнцкія PR-чытаньні ў Менску

12 красавіка ў Менску пройдзе чарговая штогадовая прафэсійная канфэрэнцыя па пытаньнях Public Relations «PR-чытаньні-2007», а таксама ўзнагароджаньне ляўрэатаў штогадовага конкурса «PRэмія-2006». Новаўвядзеньнем сёлетняй канфэрэнцыі стануць Студэнцкія PR-чытаньні.

Арганізатарамі выступаюць Беларуская Асацыяцыя па сувязях з грамадзкасьцю, Інстытут грамадзкіх сувязяў. 

Упершыню ў межах «PR-чытаньняў-2007» адбудуцца Студэнцкія PR-чытаньні. Яны пройдуць 11 красавіка 2007 года ў канфэрэнц-залі Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (вул. Някрасава, 20, кантакт з арганізатарамі праз мэйл). 

У праграме PR-чытаньняў-2007 будуць прадстаўленыя тры фундамэнтальныя блёкі:

  1. Акадэмічны погляд прадстаўніоў ВНУ на ўзровень адукацыі і падрыхтоўку студэнтаў аддзелаў Public Relations.  
  2. Кірмаш студэнцкіх PR-праектаў, дзе студэнты прадставяць свой агляд ідэальнай PR-кампаніі і ідэальнага PR-спэцыяліста.
  3. Майстар-клясы PR-практыкаў.

Да ўдзелу ў Студэнцкіх PR-чытаньнях-2007 запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў аддзелаў Public Relations, а таксама ўсе, хто цікавіцца прафэсіяй PR у нашай краіне. Удзел бясплатны.

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4488 seconds.